Бязсмертны: у Беларусі магчымы рэвалюцыйны сцэнар

20.08.2010 16:49
Архив Редакция

Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны не выключае развіцця рэвалюцыйнага сцэнару змены ўлады ў Беларусі. Па ягоных словах, такі сцэнар можа мець месца ў любой краіне. Аднак даваць якія-небудзь пэўныя прагнозы аб развіцці падзеяў у Беларусі амбасадар не стаў.

«Я вельмі далёкі ад разумення таго, як складваюцца ў цяперашні момант адносіны беларускага прэзідэнта і апазіцыі. А экспартам рэвалюцыяў я не займаюся», — заявіў Раман Бязсмертны.

З нагоды скандальнага фільму «Хросны бацька», ўкраінскі дыпламат сказаў толькі тое, што набліжэнне прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі дыктуе свае ўмовы і інструменты, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Як амбасадар Украіны, я, у прынцыпе, не маю права камэнтаваць гэтыя рэчы, тым больш, што яны тычацца не толькі да тэмы беларуска-расійскіх адносінаў, але і да адносінаў прэзідэнта Беларусі і прэм’ер-міністра Расіі», — растлумачыў Раман Бязсмертны.

Тым не менш, на думку ўкраінскага амбасадара, у апошні час усё менш беларусаў хочуць жыць у адзінай з Расіяй дзяржаве, і гэта з’яўляецца вынікам гісторыі апошняга года расійска-беларускіх адносінаў.

Как вам новость?
Головоломки