Бязсмертны: Украіна гатовая быць мостам паміж СГА і МС

19.08.2010 14:40
Архив Редакция

У сувязі з тым, што Украіна ўжо з'яўляецца членам СГА, яна не плануе ўступаць у Мытны саюз. "Наша пазіцыя такая: заставацца членам СГА і пры гэтым шукаць розныя формы выгаднага супрацоўніцтва з краінамі Мытнага саюза. У гэтым плане Украіна гатовая іграць ролю свайго роду моста, які злучае гэтыя два аб'яднанні", — заявіў пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны.

Цяпер з эканамічнага пункту гледжання «ўступленне Украіны ў Мытны саюз — гэта вялізны пройгрыш не толькі для Украіны, але і для ўсіх цяперашніх членаў МС», — адзначыў амбасадар.

Раман Бязсмертны сказаў, што пытанне пра перспектывы ўступлення Украіны ў інтэграцыйны праект Расіі, Беларусі і Казахстана падрабязна разглядаецца ўкраінскімі аналітыкамі. «Сёння гэта немагчыма па чыста эканамічных матывах. Украіна — член Сусветнай гандлёвай арганізацыі. І калі мы прымем рашэнне ўступаць у МС, то нам давядзецца выходзіць з СГА. А цяпер паспрабуйце выбраць, што лепш — рынак са 160 краін або з трох краін», — сказаў дыпламат.

Разам з тым Раман Бязсмертны падкрэсліў, што для Украіны вельмі важным і прыярытэтным кампанентам знешнеэканамічнай палітыкі з’яўляецца падтрымка фармавання зоны свабоднага гандлю, якая можа ўключаць у сябе як усю прастору СНД, так і асобных яго членаў. Таму суседняя дзяржава падтрымлівае ідэю стварэння зоны свабоднага гандлю, якая ахопіць Беларусь і Украіну, перадае БелТА.

«Ніколі не кажаце ніколі. Калі калі-небудзь эканамічныя матывы дазволяць Украіне бачыць свой інтарэс у Мытным саюзе, яна з задавальненнем да яго далучыцца», — заключыў Раман Бязсмертны.

Как вам новость?