Бязсмертны: ва Украіне беларуская ўлада вылецела б, як корак

10.06.2011 19:03
Архив Редакция

Былы амбасадар Украіны ў Мінску Раман Бязсмертны лічыць, што ў Беларусі склалася вельмі складаная сітуацыя. "Ва Украіне, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь немагчыма! Хоць часам і папярэджваюць: ніколі не кажы ніколі. Але думаю: у падобнай сітуацыі, як у Беларусі, улада ва Украіне вылецела б, як корак з бутэлькі шампанскага", — сказаў ён.

«Палітычная сітуацыя вельмі складаная. Эканамічны, валютна-фінансавы крызіс, відавочна, будзе мець свой выхад — або праз парламенцкі крызіс, ці агульнапалітычнай. Відавочна, Беларусь стаіць на парогу сур’ёзных выпрабаванняў. Той інструментары, які прапаноўваюць беларускія ўлады, рашэнні, якія прымаюць… Па вопыце ўкраінскіх крызісаў скажу, што гэтага недастаткова», — адзначыў дыпламат, перадае «Україна молода».

Па словах Рамана Бязсмертнага, палітыка Украіны ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца адэкватнай. «Мяне рэгулярна запрашалі ў МЗС Беларусі, рабілі заўвагі адносна маіх выказванняў. Але ў рэчаіснасці яны не выходзілі за межы ацэнкі сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зробленай афіцыйнай уладай ва Украіне. Магчыма, Мінск знаходзіў у маіх словах нейкія намёкі. Гэта той выпадак, калі кажуць: апёкся на малацэ, то і на ваду дзьмухае», — паведаміў былы амбасадар.

Бязсмертны: пытанне дэмаркацыі мяжы вырашыцца няхутка

«Пытанне дэмаркацыі мяжы паміж Украінай і Беларуссю даўно перайшло мяжу карэктнасці ў адносінах паміж дзвюма дзяржавамі. Працэдура абмену ратыфікацыйнымі граматамі зацягнулася. Багаж учорашняга дня не дазваляе зрабіць гэты крок, і гэта разумеюць абодва бакі. Беларусь патрабуе пагашэння доўгу савецкіх часоў, а Украіна яго не прызнае. Думаю, у бліжэйшы час гэта пытанне не вырашыцца. Беларусь перажывае эканамічныя цяжкасці, таму цяпер не будзе здольная заплюшчыць вочы на так званы доўг», — адзначыў дыпламат.

Ён таксама паведаміў, чым, на яго думку, беларусы адрозніваюцца ад украінцаў. «Украінец усё ўспрымае праз «не», праз адмаўленне. Беларус усё ўспрымае праз пазітыў — праз «так»: свет, эмоцыі, пазіцыі. Прынамсі гэта маё назіранне», — сказаў пасол.

Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі адсутнічае сэрвіс, на вуліцах няма машын і вонкавай рэкламы. «Але я ўбачыў у суседнім народзе вялікую нацыю, здольную на вялікія тварэнні, і гэта не проста словы. І пакідаю Беларусь з вялікай надзеяй, што рана ці позна гэтая краіна будзе цывілізаванай еўрапейскай дзяржавай», — падкрэсліў палітык.

Как вам новость?