Бюджэт Мінску папоўніўся 332,77 тыс. даляраў ад здачы ў наём кватэраў

27.10.2010 10:16
Архив Редакция

Фізічныя асобы, якія атрымліваюць прыбытак ад здачы ў наём жылля, у студзені-верасні гэтага года выплацілі ў бюджэт Мінску падаходны падатак у памеры 10,02 млрд. рублёў (або каля 332,77 тыс. даляраў). Пра гэта распавялі ў інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

У выніку тлумачальнай працы, якую пастаянна праводзяць супрацоўнікі падатковых службаў сталіцы з кватэраздаўцамі, сума добраахвотных паступленняў павялічылася за дзевяць месяцаў на 891,4 млн. рублёў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах (ці на 9,8%), перадае БелТА.

Усяго ў сталіцы па стане на 1 кастрычніка гэтага года зарэгістравана 32 356 фізічных асобаў, якія выплочваюць фіксаваную суму падаходнага падатку з даходаў ад здачы ў наём жылля. Дадзены паказчык на 10,6% большы ў параўнанні са справаздачнымі дадзенымі на 1 кастрычніка 2009 года.

«З мэтай выканання гэтай катэгорыяй плацельшчыкаў заканадаўства ў студзені-верасні падаткавікі горада праверылі 639 плацельшчыкаў, у выніку чаго было даналічана 164,5 млн. рублёў, спагнана 154,3 млн. рублёў», — адзначылі ў інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Как вам новость?
Головоломки