Бюлетэні для галасавання паступяць на выбарчыя ўчасткі 13 снежня

10.12.2010 09:54
Архив Редакция

Бюлетэні для галасавання даставяць на выбарчыя ўчасткі 13 снежня. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. "Па законе бюлетэні павінны быць дастаўлены на выбарчы ўчастак у дзень, што папярэднічае датэрміноваму галасаванню, то бок 13 снежня", — паведаміў ён.

Па словах Мікалая Лазавіка, пакуль яшчэ працягваецца выраб бюлетэняў, якіх павінна быць 7,447 млн. штук. Згодна з заканадаўствам, колькасць бюлетэняў не павінна перавышаць колькасць выбаршчыкаў, якіх налічваецца каля 7,094 млн. чалавек, больш чым на 5%, перадае БелТА.

Як распавёў сакратар ЦВК, бюлетэні вырабляюць невялікімі партыямі. Затым іх дастаўляюць у абласныя выбаркамы, адтуль — у раённыя, а і толькі потым — на ўчасткі для галасавання.

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі пройдзе з 14 па 18 снежня 2010 года. Самі выбары адбудуцца 19 снежня.

Как вам новость?
Головоломки