БКК, МТЗ і МАЗ заключылі кантракты з В'етнамам

14.05.2010 16:33
Архив Редакция

Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод і Беларуская калійная кампанія заключылі кантракты з В'етнамам на пастаўкі партыі беларускіх трактароў, машынакамплектаў грузавых аўтамабіляў і калійных угнаенняў у В'етнам. Адпаведныя дакументы былі падпісаны 14 траўня на беларуска-в'етнамскім бізнэс-форуме ў Мінску.

МТЗ падпісала кантракты з в’етнамскай кампаніяй «Меконг Карпарэйшн». У сваю чаргу, МАЗ заключыў кантракт з в’етнамскай кампаніяй Вeam, паведамляе БелТА. Акрамя гэтага, кіраўніцтва Мінскага маторнага заводу і в’етнамская кампанія «Вінаксукі» падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве.
Беларуская калійная кампанія падпісала два рамачныя кантракты на пастаўку ў 2011 годзе ў В’етнам 240 тыс. тон калійных угнаенняў на агульную суму звыш 100 млн. даляраў з в’етнамскімі кампаніямі «Апромака» і «Ханексім», перадае «Ежедневник».
Таксама кантракт на пастаўку ў В’етнам партыі дзіцячых сухіх сумесяў падпісалі ААТ «Беллакт» і в’етнамская кампанія «Хапака Груп».

Как вам новость?
Головоломки