БМЗ, Гомсельмаш, МТЗ хочуць акцыянаваць у 2011-2013 гадах

30.11.2010 16:03
Архив Редакция

Міністэрства прамысловасці Беларусі распрацавала план прыватызацыі на 2011-2013 гады. Па праграме, мяркуецца акцыянаваць больш за 40 арганізацый мінпрама. У тым ліку павінны быць прыватызаваныя Беларускі металургічны завод, "Гомсельмаш" і Мінскі трактарны завод, паведамілі міністэрстве.

У гэты план ўвайшлі і такія буйныя прадпрыемствы, як РУП «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», ВРУП «Мінскі завод шасцерняў», РУП «Гомельскі завод ліцця і нармаляў», «Мінскі электратэхнічны завод ім. У.І. Казлова» і іншыя, перадае БелТА.

У мінпраме таксама паведамілі аб працягу працы па стварэнні холдынгаў. У 2010 годзе з удзелам арганізацыяў міністэрства створаны холдынг «Гарызонт», зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў 26 красавіка 2010 года за № 5. Акрамя кіруючай кампаніі (ААТ «Гарызонт») у яго склад увайшлі прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, заснаваныя дадзеных ААТ, а таксама СТАА «Мідэа-Гарызонт».

У 2011 годзе плануюць стварыць два холдынгі: на базе ААТ «Інтэграл» з уваходжаннем у яго ААТ «Цветатрон», ААТ «Электроніка» і ААТ «Электрамодуль», а таксама холдынгу з удзелам ААТ «Брэстмаш» і РУВП «Кобрынскі завод «Сітома» . У цяперашні час вядзецца праца па акцыянаваньні кобрынскага заводу, паведамілі ў ведамстве.

У 2012 годзе плануюць стварыць холдынгавыя структуры на базе арганізацый, якія ўваходзяць у склад ВА «БелАЗ», ДНВА «Белстанкаінструмент» і ДВА «Белаграмаш». Прапрацоўваецца таксама пытанне стварэння холдынгаў на базе вытворчых аб’яднанняў «Мінскі трактарны завод» і «Гомсельмаш». «Але для гэтага спачатку неабходна пераўтварыць складовыя прадпрыемствы ў акцыянерныя таварыствы», — адзначылі ў мінпраме. Па ўзгадненні з кіраўніцтвам Мінскага трактарнага завода і «Гомсельмаша» гэта хочуць зрабіць у 2013 годзе.

Паралельна са стварэннем новых холдынгаў у 2011-2014 гадах будзе весціся праца па пашырэнні складаў ўжо дзейных. Гэта будзе адбывацца шляхам уключэння ў іх навуковых, канструктарскіх арганізацый, тавараправодных сетак і іншых, у тым ліку тых, якія знаходзяцца за мяжой, структур, аб’яднаных вытворчымі сувязямі, дадалі ў мінпраме.

Как вам новость?
Головоломки