БНФ збірае дружыну для абароны сваёй сядзібы

16.03.2011 16:10
Архив Редакция

Нягледзячы на патрабаванне Мінгарвыканкама, Партыя БНФ не мае намеру вызваляць памяшканне свайго офіса пасля 31 сакавіка. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Аляксей Янукевіч. "Мы рыхтуем абарону. Гэта будзе негвалтоўны, але супраціў. Мы арганізоўваем дружыну, якая будзе кругласуткава дзяжурыць у будынку. Гэта будуць сябры нашай партыі", — адзначыў палітык.

Ён таксама заклікаў грамадскасць да салідарнасці ў абароне «вострава свабоды» ў цэнтры Мінску, які стаў «у апошнія гады месцам правядзення вялікай колькасці культурных мерапрыемстваў», перадае «n#####n».

У ПБНФ лічаць патрабаванне мінскіх уладаў аб высяленні з-за трохдзённай запазычанасці ў жніўні 2010 году незаконным. У сувязі з гэтым члены партыі маюць намер 28 сакавік абскардзіць рашэнне Мінгарвыканкаму ў судзе. Судовае разбіральніцтва павінна адкласці дату магчымага высялення.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, гарадскія ўлады не хочуць працягваць Партыі БНФ дамову арэнды на офіс, які партыя здымае на праспекце Машэрава ў Мінску. Тэрмін ранейшай дамовы сканчаецца 1 красавіка.

Как вам новость?