БНК плануе за год купіць у Чавеса чатыры мільёны тон нафты

18.05.2010 09:20
Архив Редакция

ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" плануе ў найбліжэйшыя 12 месяцаў купіць у Венесуэлы і прывезці ў Беларусь чатыры мільёны тон нафты. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара прадпрыемства Аляксандр Дзямідаў, па словах якога, у далейшым Беларусь будзе штогод купляць у Венесуэлы дзесяць мільёнаў тон "чорнага золата".

Прадстаўнік БНК распавёў, што пакуль змяняць шляхі дастаўкі венесуэльскай нафты, якая ажыццяўляецца праз Адэскі порт, не плануецца, аднак у перспектыве не выключана наладжванне паставак і праз Прыбалтыйскія порты, перадае БелТА.
«На сённяшні дзень мы маем магчымасць перавальваць нафту праз Адэсу — у прынцыпе, на наш погляд, гэта надзейны партнёр, які цалкам апраўдаў тое, што нам абяцаў у плане рытмічнасці адгрузкі, захавання колькасці і якасці грузу», — адзначыў Аляксандр Дзямідаў.
Другая партыя венесуэльскай нафты, па аб’ёмах падобная да першай паступіць у Беларусь па ўжо адпрацаванай схеме: праз Адэскі порт і далей па чыгунцы, расказаў намглавы БНК і дадаў, што перапрацоўка першых 80 тыс. тон на Мазырскім НПЗ ужо завяршаецца.

Как вам новость?
Головоломки