БНК: рэгулярныя пастаўкі нафты праз Адэса-Броды пачнуцца ў 2011 годзе

26.11.2010 16:03
Архив Редакция

"Беларуская нафтавая кампанія" плануе пачаць рэгулярныя пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаннем нафтаправода Адэса-Броды 2011 годзе. Дамовы на прапампоўку вуглевадароднай сыравіны для Беларусі падпісаны з "Укртранснафта" да 2013 года ўключна. "Аб'ёмы будуць узгадняцца дадаткова", — адзначыў прадстаўнік кампаніі.

У БНК падкрэслілі, што транспартоўка вуглевадароднай сыравіны па тэрыторыі Украіны ў Беларусь трубаправодным транспартам таннейшая, чым чыгуначным, перадае БелТА.

У цэлым кампанія станоўча ацэньвае вынік спробнай прапампоўкі нафты для Беларусі па нафтаправодах Адэса-Броды і «Дружба» на Мазырскі НПЗ, якая прайшла з 20 па 23 лістапада. «Пры прапампоўцы не былі закрануты інтарэсы іншых пастаўшчыкоў і спажыўцоў нафты, якія выкарыстоўваюць для транспартоўкі сыравіны нафтаправод «Дружба», — сказалі ў БНК.

БНК: свопа не было

У кампаніі таксама праінфармавалі, што нафта для выпрабавальнай прапампоўкі была абраная падобная па сваёй якасці з той, якой запоўнены нафтаправод. «Па прапампоўцы іншых гатункаў на дадзены момант вядуцца перамовы», — дадалі ў нафтавай кампаніі.

Адказны за працу з прэсай супрацоўнік БНК Андрэй Сініца заявіў, што «свопа не было». Гэта значыць БНК купіла ў міжнароднага трэйдара Glencore танкер з расійскай нафтай, загнала яго ў Адэсу і перапампавала 80 тыс. тон расійскай нафты Urals па двух нафтаправодах на Мазырскі НПЗ. «Так», — пацвердзіў прадстаўнік БНК, перадае АФН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, ў марскім нафтавым тэрмінале «Паўднёвы» 20 лістапада ў аверсным рэжыме пачаўся працэс спробнай прапампоўкі нафты для Беларусі па нафтаправодзе Адэса-Броды. За дзень да гэтага ў аператыўным парадку правялі ўсе неабходныя мытныя працэдуры, у тым ліку незалежную экспертызу (зверку якасці і колькасці дастаўленага на нафтавы тэрмінал грузу) для пачатку запуску 80 тыс. тон нафты.

Как вам новость?