БНК: у Беларусь сапраўды прыбыла нафта гатунку "Санта-Барбара"

04.05.2010 16:14
Архив Редакция

У Беларусь з Венесуэлы сапраўды прыбыла высакаякасная нафта гатунку "Санта-Барбара". Гэта пацвердзіла чацвёртага траўня Беларуская нафтавая кампанія. Як заявілі ў БНК, інфармацыя пра тое, што замест яе праз Украіну прыйшла нафта, падобная да расійскай нафты маркі Urals, не адпавядае рэчаіснасці.

«Urals дакладна не можа прыйсці — прыйшла «Санта-Барбара», — цытуе заяву БНК «Еўрапейскае радыё для Беларусі». Па словах прадстаўніка кампаніі, усе нафтавыя дамоўленасці паміж Беларуссю і Венесуэлай «выконваюцца дакладна». Каментаваць кошт венесуэльскай нафты для Беларусі ў БНК адмовіліся.
Нагадаем, што трэцяга траўня АФН са спасылкай на крыніцы ў беларускай нафтавай галіне паведаміла, што замест высакаякаснай лёгкай «Санта-Барбары» з нізкай доляй серы ў Беларусь прыплыла нафта, па складзе вельмі падобная да расійскай маркі Urals. Апошняя пастаўляецца «Транснефтью» па нафтаправодзе, частка з пошлінай, а частка бяспошлінна. Як сцвярджаюць крыніцы агенцтва, доля серы, ванадыю і коксу ў прыбылай з Венесуэлы нафты ў разы перавышаюць заяўленыя ў спецыфікацыі параметры.

Как вам новость?
Головоломки