Больш як 30 арганізацыяў могуць увайсці ў склад дэлегацыі Беларусі на ФГС

07.07.2010 09:15
Архив Редакция

Прадстаўнікі больш як 30 арганізацыяў могуць увайсці ў склад дэлегацыі Беларусі на Форуме грамадзянскай супольнасці (ФГС) «Дарожная карта Усходняга партнёрства для Беларусі», які пройдзе ў лістападзе гэтага года ў Берліне. Па выніках канферэнцыі ФГО, якая завяршылася шостага ліпеня ў Мінску, удзельнікі вызначылі рэкамендаваны склад беларускай дэлегацыі для ўдзелу ў форуме.

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі 32 беларускіх арганізацый, перадае БелаПАН. У прыватнасці, Асамблеі дэмакратычных недзяржаўных арганізацыяў, Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», «Таварыства беларускай школы», Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прафсаюза працаўнікоў адукацыі.

Спіс удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» яшчэ будзе ўдакладняцца. Па словах аднаго з арганізатараў канферэнцыі, кіраўніка кансорцыуму «ЕўраБеларусь» Улада Велічко, існуюць пэўныя крытэры для ўдзелу ў форуме з боку Еўрапейскай камісіі і з боку Еўрасаюза.

«26-27 ліпеня ў Бруселі ўжо еўрапейскія структуры вызначаць, хто ад Беларусі будзе ўдзельнічаць у форуме», — сказаў Улад Велічко.

Как вам новость?
Головоломки