Больш за мільён беларусаў узялі ўдзел у велікодных богаслужэннях

25.04.2011 12:28
Архив Редакция

У Беларусі больш за мільён чалавек удзельнічалі ў велікодных набажэнствах. У 2011 годзе вернікі ўсіх хрысціянскіх канфесій адзначалі Вялікдзень 24 красавіка. Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, толькі ў праваслаўныя і каталіцкія цэрквы на свята прыйшло больш за 1,1 млн. чалавек. З іх 450 тыс. — у Мінску, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дадзеныя прыведзены аб набажэнствах, якія прайшлі ўвечары 23 красавіка і на наступны дзень у 27 праваслаўных і 10 рыма-каталіцкіх парафіях Мінску. Інфармацыя аб колькасці вернікаў іншых канфесій, напрыклад, уніятаў або пратэстантаў, якія святкавалі Вялікдзень, адсутнічае.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?