Борыс сыходзіць з пасады кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі

14.06.2010 11:44
Архив Редакция

На сходзе лакальных актывістаў незалежнага Саюза палякаў Беларусі яго старшыня Анжаліка Борыс паведаміла аб намеры пакінуць свой пост. Намеснік арганізацыі Андрэй Пачобут паведаміў, што такое рашэнне сталася поўнай нечаканасцю для ўсіх членаў СПБ.

«Мы ўсе шакаваны такім рашэннем», — цытуе яго «n#####n». Андрэй Пачобут таксама дадаў, што ў цяперашні час актывісты Саюза збіраюцца прасіць Анжаліку Борыс застацца на пасадзе.

19 чэрвеня адбудзецца сход арганізацыі, і, калі Анжаліка Борыс не зменіць свайго рашэння, якое матывавана важнымі асабістымі прычынамі, будзе вырашана пытанне аб прызначэнні на яе пасаду выканаўцы абавязкаў старшыні СПБ.

У адпаведнасці са статутам выконваць абавязкі старшыні належыць да канца тэрміну свайго пераемніка, то бок, яшчэ 2,5 гады.

У Саюзе палякаў Беларусі пакуль не каментуюць інфармацыю аб магчымым прэтэндэнце на дадзеную пасаду.

Как вам новость?