Брэсцкай паліклініцы дазволілі прадаваць алкаголь і цыгарэты

26.05.2010 15:17
Архив Редакция

Стаматалагічная паліклініка "Вэстмедсэрвіс" у Брэсце атрымала дазвол на гандаль алкагольнымі і тытунёвымі вырабамі. "Ні тытунём, ні алкаголем мы не гандлюем, — растлумачылі ў кіраўніцтве паліклінікі. — Гэта агульная такая ліцэнзія. Тут жа напісана: грамадскае харчаванне. Раздробны гандаль і грамадскае харчаванне".

«Любы аб’ект мае права гандляваць алкагольнымі напоямі, калі выконваюцца пэўныя патрабаванні. А якая розніца?», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Валерыя Лапцейкіна.
«Ёсць статус прадпрыемства, і там пералічваюцца віды дзейнасці, якія яно можа ажыццяўляць, — растлумачыў Валеры Лапцейкін. — Калі гэта медыцынская ўстанова, неабавязкова, што яно не можа займацца пасажырскімі перавозкамі. Калі ласка».
«Пры гандлі алкаголем першае патрабаванне, каб былі гандлёвыя плошчы не менш за 70 квадратных метраў. Другое: каб была ахова, калі ўжо гандлюеш алкаголем. На цыгарэты ніякіх патрабаванняў няма. Вунь, усе кіёскі гандлююць», — адзначыў намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки