Брытанія апраўдвае адмову ў візах дзецям Чарнобылю клопатам пра бяспеку

14.07.2010 10:05
Архив Редакция

Памежнае агенцтва Злучанага Каралеўства, якое адмовіла на мінулым тыдні ў візах групе дзяцей з раёнаў Чарнобылю, заяўляе, што кіравалася выключна меркаваннямі бяспекі групы і неабходнасцю забяспечыць ім нармальныя ўмовы знаходжання ў краіне. "Размова не ідзе аб бюракратыі, гаворка ідзе аб бяспецы найбольш слабых дзяцей", — заявіла кіраўніца міжнароднага аддзела Барбара Вудвард.

Пры гэтым Вудвард дала зразумець, што арганізатары паездкі, відаць, не прадумалі да канца пытанне размяшчэння дзяцей. Па яе словах, прыярытэт працы памежных службаў Вялікабрытаніі — забеспячэнне дзяцей нармальнымі і спрыяльнымі ўмовамі знаходжання ў краіне, а таму ім заўсёды «неабходна мець усе бацькоўскія дазволы і гарантыі таго, што брытанскія сем’і, якія прымаюць дзяцей, гатовыя іх размясціць».Агенцтва падкрэслівае, што многія гады працуе з рознымі дабрачыннымі арганізацыямі і з 1995 года штогод выдае да трох тысяч візаў беларускім дзецям, якія прыязджаюць у Вялікабрытанію на адпачынак, перадае Корреспондент.net.»Мы працягнем наша супрацоўніцтва з дабрачыннымі арганізацыямі, каб палягчаць дзецям падобныя аздараўленчыя паездкі і забяспечваць іх ўсёй інфармацыяй, якой яны павінны валодаць перад падарожжам», — гаворыцца ў паведамленні памежнага агенцтва.Як паведамлялася, у мінулую нядзелю брытанскія СМІ паведамілі, што памежнае агенцтва адмовіла ў выдачы візаў дзецям з Украіны і Беларусі, якія пражываюць у рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.Дзеці павінны былі правесці месяцовыя канікулы на востраве Уайт у рамках аздараўленчай праграмы дабрачыннай арганізацыі Выратаванне жыццяў дзяцей Чарнобылю. Паводле дадзеных брытанскіх журналістаў, у візах было адмоўлена за 12 гадзін да вылету.

Как вам новость?