Беларусь павялічылі экспарт піва ў 2,6 раза

13.09.2010 15:45
Архив Редакция

У студзені-жніўні 2010 года піваварныя заводы Беларусі павялічылі экспарт піва ў 2,6 разы ў адносінах да паказчыку аналагічнага перыяду мінулага года. Так, па выніках васьмі месяцаў гэтага года, экспарт піва склаў 35,4 млн. літраў. Пра гэта паведамілі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам".

Паводле інфармацыі канцэрну, гадавое заданне згодна з праграмай развіцця піваварнай галіны Беларусі на 2006-2010 гады, выканана на 59,1%, перадае БелаПАН.

Так, ААТ «Лідскае піва» экспартавала 3,7 млн. літраў піва, што ў 2,5 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. ААТ «Крыніца» экспартавала 22,8 млн. літраў піва (у 2,1 разы больш), ААТ «Брэсцкае піва» — 4,8 млн. літраў (у 11 разоў больш). ААТ «Піўзавод «Аліварыя» павялічыў аб’ём экспартных паставак ў 73 разы да 629 тыс. літраў, СЗАТ «ПК «Сябар» — у 10,7 раза да 2,6 млн. літраў, СТАА «Дзвінскі бровар» — у 1,7 раза да 333 тыс. літраў. А вось сумеснае ААТ «Рэчыцапіва» у студзені-жніўні гэтага года паставіла на 33,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, — усяго 377 тыс. літраў.

Як паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме», на ўнутраным рынку Беларусі за восем месяцаў 2010 года вытворцы рэалізавалі 235,7 млн. літраў піва. Гэта на 8,7% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Заданне васьмі месяцаў (306 млн. літраў) выканана на 77%.

Так, ААТ «Крыніца» за студзень-жнівень знізіла аб’ём паставак піва на ўнутраны рынак на 11,8% да 78,2 млн. літраў, ААТ «Брэсцкае піва» — на 3,2% да 16,6 млн. літраў, СААТ «Рэчыцапіва» — на 14,8% да 5,4 млн. літраў, СТАА «Дзвінскі бровар» — на 28,3% да 1,2 млн. літраў. Астатнія заводы скарацілі пастаўкі на 22,5% да 476 тыс. літраў.

Как вам новость?
Головоломки