БРСМ будзе праводзіць экзіт-полы

20.09.2010 10:25
Архив Редакция

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прыме актыўны ўдзел у будучай выбарчай кампаніі 2010 года, у прыватнасці, члены арганізацыі будуць удзельнічаць у правядзенні экзіт-полаў падчас выбараў. Пра гэта 17 верасня на прэс-канферэнцыі заявіў першы сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, члены арганізацыі прымуць удзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах. «Мы не палітычная арганізацыя, але мы маем сваю грамадзянскую пазіцыю, якую заяўляем і адстойваем», — адзначыў Ігар Бузоўскі, перадае БелТА.

Падчас перадвыбарнай кампаніі актывісты БРСМ будуць інфармаваць грамадскасць аб тым, што адбываецца ў Беларусі ў сферы моладзевай палітыкі. «Мы як прадстаўнікі самай шматлікай моладзевай арганізацыі краіны будзем актыўна працаваць у выбарчых камісіях і ў якасці назіральнікаў падчас выбараў», — паведаміў Ігар Бузоўскі.

Как вам новость?
Головоломки