БРСМ лічыць інцыдэнт каля амбасады Расіі правакацыяй

02.09.2010 11:12
Архив Редакция

Кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі лічыць, што інцыдэнт на тэрыторыі расійскай амбасады, а таксама заявы шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў аб датычнасці БРСМ да дадзенага інцыдэнту з'яўляецца адкрытай правакацыяй. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Цэнтральнага камітэту БРСМ.

«Выклікае здзіўленне той факт, што шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, што пазіцыянуюць сябе як «змагары за праўду», фальсіфікуючы факты аб датычнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да гэтай правакацыі, не толькі ўводзяць грамадскасць у зман, але і распальваюць варожасьць паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў заяве БРСМ.

На думку кіраўніцтва БРСМ, падобная «фальсіфікацыя» інфармацыі праводзіцца некаторымі СМІ, каб унесці «разлад у шматвяковую дружбу беларускага і рускага народаў», а таксама дэстабілізаваць добрасуседскія адносіны дзвюх дзяржаў.

Тым не менш, лічаць у БРСМ, «талерантнасць беларусаў ніколі не дазволіць распальваць міжэтнічныя пажары і канфлікты». «З мэтай прадухілення падобных інсінуацый БРСМ заклікае журналістаў, якія жадаюць кінуць цень на стваральную працу арганізацыі з моладдзю, да прафесійнай этыкі і адказнасці», — гаворыцца ў заяве.

Расійскі дэпутат: Лукашэнка хоча атрымаць палітычныя выгады з інцыдэнту ля амбасады

У сваю чаргу, як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 верасня, што не выключае датычнасці Масквы да інцыдэнту ля расійскай амбасады. Член камітэту Дзяржаўнай думы Расіі па міжнародных справах Валеры Селязнёў лічыць, што беларускі прэзідэнт такім чынам хоча атрымаць з інцыдэнту свае палітычныя выгоды, перадае «Русская служба новостей».

«Тая нота, якую накіраваў расійскі МЗС у Беларусь, супадае з настроем МЗС Беларусі, а вось заява Лукашэнкі адрозніваецца ад заявы афіцыйнага МЗС вельмі моцна», — заявіў Валеры Селязнёў.

«Можа быць, у рамках пачатку перадвыбарчай кампаніі яго як прэзідэнта ён спрабуе зганьбіць нашы беларуска-расійскія адносіны, абвінаваціць Крэмль у тым, што гэта яго рук справа, каб сапсаваць і без таго не вельмі добрыя адносіны паміж Расіяй і Беларуссю ў эканамічным плане, у плане выканання абавязацельстваў асабіста Лукашэнкі, якія ён браў на сябе ў пэўныя гады», — дадаў эксперт.

Селязнёў: Лукашэнка зноў паказвае сваю неадэкватнасць

Тым не менш, Валеры Селязнёў лічыць, што на заяву Аляксандра Лукашэнкі трэба рэагаваць спакойна. «Я думаю, Лукашэнка ў чарговы раз паказвае неадэкватнасць ў сваіх палітычных заявах, як унутры краіны, так і ў знешні эфір», — дадаў расійскі дэпутат.

На яго думку, расследаванне інцыдэнту на тэрыторыі пасольства правесці не так складана. «Любое дыппрадстаўніцтва дастаткова абсталявана з пункту гледжання гуказапісвальнай апаратуры, відэазапісвальнай апаратуры, і калі будзе воля і заява абодвух бакоў, то гэта будзе расследавана, проста ў спакойным рэжыме. І я думаю, што Лукашэнку давядзецца папрасіць прабачэння перад сваім і перад нашым народам за тое, што ён зноў шукаў чорную кошку ў цёмным пакоі», — адзначыў Валеры Селязнёў.

Как вам новость?
Головоломки