БРСМ праводзіць акцыю "АСЦЯРОЖНА! СМЯРДЗІЦЬ КАнаЛ НТВ!"

06.07.2010 14:39
Архив Редакция

Мінскія актывісты Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі праводзяць у сталіцы моладзевую акцыю «Спецыяльна для НТВ!». Шостага ліпеня з самай раніцы на смеццевых баках, устаноўленых на прыпынках уздоўж праспекта Незалежнасці, актывісты БРСМ размясцілі налепкі «Спецыяльна для НТВ!», А днём мінчукі і госці сталіцы могуць стаць відавочцамі і ўдзельнікамі перформансу "АСЦЯРОЖНА! СМЯРДЗІЦЬ КАнаЛ НТВ!".

Перфоманс актывісты БРСМ праводзяць ля цэнтральнага ўваходу на Камароўскі рынак. На пляцоўцы каля ўваходу арганізавана «утульная кватэрка» маладой сям’і, якая глядзіць «любімы канал», распавялі ў БРСМ.

На пляцоўцы размяшчаецца дыван, канапа, таршэр, часопісны столік і тэлевізар, на якім намаляваная застаўка «АСЦЯРОЖНА! СМЯРДЗІЦЬ КАнаЛ НТВ!». «Маладая сям’я» глядзіць тэлевізар у адгазьніках і ахоўных спецкасцюмах. «Сям’я» перыядычна абураецца, прамаўляючы словы: «НЕХТА ЎВЕСЬ ЧАС ПСУЕ Ў НАШЫМ ДОМЕ ПАВЕТРА!», А «бацька сямейства» перыядычна ўстае з канапы, бярэ ў рукі балончык з асвяжальнікам і распыляе яго ў паветра.

Побач кожны ахвочы зможа атрымаць інструкцыю па тэхніцы бяспекі пры праглядзе канала НТВ, а заадно і прыдбаць марлевыя павязкі, асвяжальнікі паветра, рулоны туалетнай паперы, якія будуць раздаваць мінакам актывісты БРСМ.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у сюжэце «Хросны бацька», паказанай чацвертага ліпеня, журналісты НТВ абвінавацілі беларускія ўлады ў датычнасці да забойства ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў некаторых сваіх палітычных апанентаў. «Высоўваць блюзнерскія абвінавачанні на адрас кіраўніка дзяржавы недапушчальна і злачынна», — заяўляў раней прэс-сакратар беларускай амбасады ў Расіі Віталь Сліўка.

Как вам новость?
Головоломки