Бішкек: беларускім дыпламатам ужо нічога не пагражае

31.05.2010 09:45
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Кыргызстана заклікала беларускіх дыпламатаў вярнуцца ў Бішкек. Як гаворыцца ў заяве МЗС краіны, насуперак перакананню беларускага замежнапалітычнага ведамства, супрацоўнікам беларускага пасольства ў Кыргызстане ўжо нічога не пагражае.

У прыватнасці, у МЗС Кыргызстана адзначылі, што раёны размяшчэння замежных дыпламатычных місій, у тым ліку беларускага пасольства, яшчэ з красавіка знаходзяцца пад узмоцненым кантролем праваахоўных органаў краіны, у сувязі з чым пагрозы бяспецы дыпламатаў няма, перадае агенцтва «АКИpress».
«Праваахоўнікі Кыргызстана неаднаразова праводзілі сустрэчы з кіраўніцтвам беларускага пасольства. Падчас іх прадметна абмяркоўваліся пытанні бяспекі персаналу пасольства і перадаваліся прамыя нумары сродкаў сувязі ўпаўнаважаных прадстаўнікоў кампетэнтных органаў Кыргызстана для ажыццяўлення экстранай сувязі», — нагадвае кіргізскі МЗС.
Як раней паведамляў Тэлеграф, МЗС Беларусі аргументаваў адазванне амбасадара і ўсіх супрацоўнікаў беларускай дыпмісіі з Бішкеку тым, што там прысутнічае «пагроза жыццю і здароўю» супрацоўнікаў, якая зыходзіць ад «экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па-за якім-небудзь кантролем». 
Таксама ў беларускім замежнапалітычным ведамстве падкрэслілі, што гэта была «вымушаная мера», якая «носіць часовы характар».

Как вам новость?
Головоломки