Бішкек больш не будзе патрабаваць экстрадыцыі Бакіева

14.09.2010 14:52
Архив Редакция

Бішкек больш не будзе накіроўваць запыты ў Беларусь аб экстрадыцыі былога кіраўніка дзяржавы Курманбека Бакіева. Крымінальную справу ў дачыненні да экс-прэзідэнта Кыргызстана накіруюць у суд і вынесуць прысуд завочна. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызстана Азімбек Бекназараў.

«Крымінальныя справы, распачатыя па масавым расстрэле мітынгоўцаў на плошчы «Ала-Тоа» 7 красавіка, да 1 кастрычніка будуць перададзеныя ў суд. Усяго па дадзеным факце абвінавачваюцца 29 чалавек. З іх у міжнародным вышуку знаходзяцца — былы прэзідэнт Курманбек Бакіеў, ягоны брат — экс-кіраўнік службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, сын Марат Бакіеў, экс-кіраўнік спецслужбаў Мурат Суталінаў, экс-прэм’ер-міністр Даніяр Усенаў», — заявіў Азімбек Бекназараў, перадае Zamandash press.

«Усе арганізатары расстрэлу, дзе б яны ні знаходзіліся, будуць адказваць перад законам. Усім ім будзе вынесена завочнае абвінавачанне», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер Кыргызстана.

Как вам новость?
Головоломки