Бішкек будзе ціснуць на Лукашэнку з дапамогай сусветнай грамадскасці

06.05.2010 16:38
Архив Редакция

Часовыя ўлады Кыргызстана абяцаюць заклікаць на дапамогу сусветную грамадскасць, каб аказаць ціск на Беларусь з нагоды выдачы прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта заявіў шостага траўня выканаўца абавязкаў міністра фінансаў, віцэ-прэм'ер Кыргызстана Тэмір Сарыеў на прэс-канферэнцыі ў агенцтве КАБАР.

Пры гэтым в. а. кіраўніка кіргізскага мінфіна падкрэсліў, што перад гэтым праваахоўныя органы краіны вызначаць усе злачынствы, якія здзейсніў на радзіме Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца цяпер ў Мінску.
«Праваахоўныя органы Кыргызстана з асаблівай дбайнасцю правядуць следчыя дзеянні, падчас якіх будуць вызначаны і ўдакладнены злачынствы ўчыненыя Курманбекам Бакіевым. Усе дакументы будуць сабраны і адпраўлены, ад імя Кыргызстана мы запатрабуем яго экстрадыцыі, а таксама ад імя сусветнай супольнасці акажам ціск, каб прывезці Курманбека Бакіева ў Кыргызстан», — сказаў Тэмір Сарыеў.
«І калі ён перад законам будзе чысты, то мы яго адпусцім, калі не, то ён адкажа па законе і гэта вырашыць толькі суд», — дадаў прадстаўнік часовага ўрада Кыргызстана.
Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю агенцтву Reuters, што не мае намеру выдаваць Курманбека Бакіева часовым кіргізскім уладам. У сваю чаргу, міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў шостага траўня праінфармаваў, што МУС  яшчэ не атрымлівала афіцыйнага запыту аб экстрадыцыі прэзідэнта Кыргызстана.

Как вам новость?