Будаўніцтва мячэці ў Мінску адклалі з прычыны "размаху праекта"

06.04.2010 16:31
Архив Редакция

Мінскія ўлады адклалі будаўніцтва ў сталіцы мячэці, паведаміў прэс-сакратар апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў. Па словах службоўца, "сталічная мячэць, як паказвае практыка, была задумана з размахам больш маштабным за рэальныя магчымасці і патрэбы мусульман, якія пражываюць у Мінску".

«Відаць, маштабы гэтага культавага будынка, які ўжо будуецца па вуліцы Грыбаедава, апынуліся завышанымі», — цытуе Міхаіла Рыбакова БелТА.

Як адзначыў упаўнаважаны, «дзяржава, вядома, не вітае даўгабудаў, аднак яна не жадае ствараць прэцэдэнт, беручы на сябе клопат пра будаўніцтва мячэці».

У наш час у Беларусі дзейнічаюць шэсць мячэцяў, з якіх чатыры культавыя будынкі мусульман знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Как вам новость?