Будаўніцтва станцыі метро "Малінаўка" пачнуць у кастрычніку

07.10.2010 14:29
Архив Редакция

Будаўніцтва станцыі мінскага метро "Малінаўка" плануюць пачаць у кастрычніку 2010 года. "Цяпер распрацоўваецца будаўнічы праект станцыі. Ужо праведзены падрыхтоўчыя працы — часткова перакладзеныя інжынерныя сеткі. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва складае 42 месяцы", — паведаміў начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун.

Спецыяліст таксама дадаў, што ў сувязі з пачаткам будаўніцтва новай станцыі падземкі з 1 лістапада на гэтым участку плануюць перакрыць рух, арганізаваўшы яго па вуліцы — дублёры праспекта Дзяржынскага, перадае БелТА.

Каштарысны кошт будаўніцтва аб’екту складае 221 млрд. рублёў у базісных цэнах 2006 года. На ўзвядзенне першага пускавога комплексу (лінія метрапалітэна) накіруюць 46 млрд. рублёў, з іх на падрыхтоўчы этап — 15 млрд. На будаўніцтва другога пускавога комплексу выдаткуюць 175 млрд. рублёў, трэцяга пускавога комплексу — 315 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки