Будаваць АЭС у Беларусі будуць па расійскіх коштах

24.05.2010 10:53
Архив Редакция

У Мінску прайшлі кансультацыі па пытаннях фармавання кошту будаўніцтва АЭС у Беларусі, перад якімі беларускі бок дасягнуў дамоўленасці з расійскім бокам, што пры вызначэнні базавага кошту будаўніцтва беларускай АЭС за аснову будзе прыняты кошт будаўніцтва аналагічнай станцыі ў Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства энергетыкі Беларусі.

«З расійскага боку ў кансультацыях прыняла ўдзел дэлегацыя ЗАТ «Атомстройэкспорт» на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі Іванам Арсенцьевым. З беларускага боку ў кансультацыях удзельнічалі спецыялісты Дырэкцыі АЭС пад кіраўніцтвам Міхаіла Філінмонава, а таксама прадстаўнікі генеральнага праектоўшчыка будаўніцтва АЭС у Беларусі РУП «Белндпіэнергапрам» і іншых арганізацый», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
У мінэнерга распавялі, што падчас кансультацый боку абмеркавалі падыходы да фармавання кошту будаўніцтва беларускай АЭС. «Правядзенне кансультацый ініцыявана беларускім бокам у рамках падрыхтоўкі праекта кантрактнай дамовы на будаўніцтва АЭС у Беларусі, — адзначаецца ў паведамленні. — Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб працягу кансультацый па гэтым пытанні».

Как вам новость?