Будынак КДБ у Бабруйску закідалі "кактэйлямі Молатава"

18.10.2010 15:51
Архив Редакция

У Бабруйску невядомыя зламыснікі закідалі будынак аддзелу Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі бутэлькамі з запальнай сумессю. Аб гэтым 18 кастрычніка паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Бабруйску. Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

У рамках справы адпрацоўваюцца ўсе версіі, у тым ліку і аб датычнасці да акцыі тых, хто ў канцы жніўня закідаў бутэлькамі з «кактэйлем Молатава» тэрыторыю амбасады Расіі ў Беларусі, перадае ІА «REGNUM-Беларусь«.

У КДБ інфармацыю пра інцыдэнт не абвяргаюць, але і не пацвярджаюць. Між тым, анархісты кажуць пра ператрусы, якія адбываюцца ў Бабруйску на кватэрах грамадзкіх актывістаў.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, вечарам 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі пасольства аўтамабіль, ахова амбасады справілася з пажарам самастойна.

Как вам новость?
Головоломки