Буйная аварыя здарылася ў Мінску

28.06.2010 08:45
Архив Редакция

Каля 10.00 у Мінску на скрыжаванні вуліцаў Прытыцкага і Цімашэнкі грузавік урэзаўся ў аўтобус і маршрутнае таксі. Дадзеных аб загінуўшых няма, пацярпелых развезлі дзясяткі машын хуткай дапамогі.

Па папярэдняй інфармацыі, прычынай сутыкнення стаўся кіроўца фуры, які праехаў на чырвонае святло светлафора і, спрабуючы сысці ад удару з іншымі транспартнымі сродкамі, не справіўся з кіраваннем. У выніку на скрыжаванні ён сутыкнуўся з маршруткі і зачапіў аўтобус, паведамляюць «Белорусские новости». 

Цяпер гэтую версію правяраюць супрацоўнікі ДАІ, якія прызначылі тэхнічную экспертызу грузавога аўтамабіля. Магчыма, што ў яго адмовілі тармазы.

Паводле інфармацыі медыкаў, трое чалавек былі шпіталізваныя з пераломамі, пашкоджаннямі ўнутраных органаў і рассячэннямі. Акрамя таго, больш за дзесяць чалавек, як кіроўцаў, так і пасажыраў атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы і пашкоджанні.

Как вам новость?