Буйное ДТЗ пад Лагойскам: загінула сям'я з пяці чалавек

14.06.2010 11:34
Архив Редакция

У буйным дарожна-транспартным здарэнні, якое адбылося на трасе Мінск-Віцебск каля Лагойску сутыкнуліся адразу тры машыны. Сведкі, што бачылі здарэнне, расказалі, што аўтамабіль Volkswagen, якім кіраваў 61-гадовы пенсіянер, вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з BMW, які ў выніку трапіў пад фуру.

У выніку вадзіцель BMW і жонка (1960 г.н.), дачка (1982 г.н.), унучка (2005 г.н.), якія з ім ехалі, загінулі, а сын (1988 г.н.), што пражывае сумесна, быў змешчаны ў шпіталь, дзе ён пазней памёр.

Удар быў настолькі моцным, што ратавальнікам двялося аўтагенам разрэзаць іншамарку. У цяперашні час ўзбуджана крымінальная справа, а меркаваны віноўнік ДТЗ затрыманы. Па папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала моцная спёка.

Как вам новость?
Головоломки