Бура: нафта і газ у Беларусь будуць пастаўляцца праз Літву

02.07.2010 09:21
Архив Редакция

Віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Бура абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам магчымасць паставак нафты і звадкаванага газу праз літоўскія парты. Намеснік кіраўніка беларускага ўрада заявіў, што падчас сустрэчы бакі ўдакладнілі ўсе неабходныя дэталі сумесных беларуска-літоўскіх праектаў, аб якіх дамовіліся яшчэ падчас візіту літоўскага прэм'ера ў Мінск.

«У прыватнасці, мы гаварылі аб магчымасці паставак нафты і звадкаванага газу праз літоўскія парты, — сказаў Віктар Бура». Літоўскі бок азнаёміў нас з тэкстам камюніке, ў якім агавораны канкрэтныя праекты, накіраваныя на дыверсіфікацыю паставак энерганосьбітаў», — цытуе віцэ-прэм’ера БелТА.

Таксама стала вядома, што на сустрэчы ў Вільні разглядаліся праекты структурнага характару, якія дазволяць дзвюм краінам палепшыць транспартныя зносіны і павялічыць хуткасць цягнікоў паміж Мінскам і Вільняй.

Як раней інфармаваў Тэлеграф, Беларусь і Літва могуць пабудаваць у Клайпедскім порце завод па разрэджванні газу. «Адным з кірункаў энергетычнай стратэгіі Беларусі з’яўляецца выхад на вытворчасць тэрміналу па разрэджванні газу. Гэты праект мы прапрацоўвае з нашымі літоўскімі калегамі», — заявіў 28 чэрвеня прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Как вам новость?
Головоломки