Бузек: напад на Някляева — ганебная і баязлівая атака

20.12.2010 12:28
Архив Редакция

Старшыня Еўрапейскага парламенту Ежы Бузек выступіў з рэзкім асуджэннем дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, якога збілі вечарам 19 снежня ў Мінску каля офіса ўзначаленай ім грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!". Па словах Ежы Бузека, напад на Уладзіміра Някляева быў "ганебным і труслівым".

«Гэтая баязлівая атака на безабароннага кандыдата ў прэзідэнты абуральная і ганебная. Я быў шакаваны, калі даведаўся са сведчанняў відавочцаў, прыведзеных СМІ, аб тым, што Някляеў быў збіты сіламі міліцыі. Такія паводзіны непрымальныя для міжнароднай супольнасці», — заявіў Ежы Бузек.

Кіраўнік Еўрапарламенту запатрабаваў ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «неадкладнага спынення такіх дзеянняў міліцыі і пакарання ўсіх вінаватых», перадае БелаПАН.

«Гэты інцыдэнт накладвае найгоршы адбітак на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць жыць у дэмакратычнай краіне. Я выказваю сваю глыбокую павагу ўсім тым, хто змагаецца мірным шляхам, каб гэта адбылося, як гэта рабіў спадар Някляеў. Я жадаю яму хутчэйшага поўнага выздараўлення», — падкрэсліў Ежы Бузек.

Как вам новость?
Головоломки