Бузек: усе інстытуты ЕС павінны перагледзець адносіны з Беларуссю

12.01.2011 16:10
Архив Редакция

Старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Бруселі 12 студзеня заявіў, што Еўрасаюз павінен перагледзець сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі. Пры гэтым новую пазіцыю па Беларусі, на яго думку, павінны заняць усе еўрапейскія інстытуты.

«Усе еўрапейскія інстытуты павінны перагледзець свае адносіны з Беларуссю. Пасля 19 снежня сітуацыя змянілася. Нашы адносіны павінны гэта адлюстроўваць», — падкрэсліў Ежы Бузек.

Сярод беларускіх палітыкаў, якія сустрэліся з кіраўніком Еўрапарламенту, былі, у прыватнасці, лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і экс-кіраўнік Вярхоўнага савета Станіслаў Шушкевіч.

12 студзеня сітуацыю ў Беларусі разглядае камітэт Еўрапарламенту па замежных справах. Як чакаецца, ён будзе рэкамендаваць ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі. Канчаткова ж пытанне аб увядзенні санкцый супраць беларускага кіраўніцтва будзе вырашацца 31 студзеня на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС.

Как вам новость?