БХД: фільмы пра Лукашэнку — звычайнае палітыканства Крамля

19.07.2010 15:37
Архив Редакция

Распачатая расійскімі тэлеканаламі інфармацыйная вайна супраць Аляксандра Лукашэнкі — гэта не клопат пра дэмакратыю ў Беларусі, а "звычайнае крамлёўскае палітыканства". Пра гэта заявіў 19 ліпеня прэтэндэнт на прэзідэнцкі пост ад незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

На думку палітыка, шэраг сюжэтаў, паказаных на расійскіх тэлеканалах, з’яўляецца рэакцыяй Крамля на шантаж Мінску па пытаннях Мытнага саюза і гучныя антырасійскія заявы беларускага лідара. Інфармацыйнае супрацьстаянне нельга расцэньваць як сведчанне заклапочанасці Расіі захаваннем правоў чалавека і знікненнем вядомых людзей у Беларусі, адзначыў лідар БХД. «Расійцы такія ж дэмакраты, як Лукашэнка — незалежнік», — перадае словы Віталя Рымашэўскага прэс-служба партыі.

Прэтэндэнт на прэзідэнцкая пасады лічыць, што Аляксандр Лукашэнка «проста чапляецца за ўладу» і толькі «сітуатыўна выглядае гэткім паборнікам незалежнасці». Пры гэтым, на думку апазіцыйнага палітыка, магчыма, што Расія будзе імкнуцца аслабіць або звергнуць дзейную беларускую ўладу.

Таму першарадная задача дэмакратычнай апазіцыі ў наяўнай палітычнай сітуацыі — «перахапіць уладу ў яго (Лукашэнкі — Тэлеграф), не аддаўшы яе ў рукі Расіі і яе стаўленікаў», падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

Как вам новость?
Головоломки