БХД: не адно пакаленне беларусаў будзе расплочвацца за "Беларуськалі"

10.06.2011 13:00
Архив Редакция

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі лічыць, што продаж кантрольнага пакету акцый "Беларуськалія" расійскай кампаніі "Уралкалій" "абсалютна немэтазгодная і невыгодная Беларусі". "Многія пакаленні беларусаў трэба будзе расплачвацца за яго продаж", — заявіў Віталь Рымашэўскі.

«Найбуйнейшыя крыніцы даходаў беларускай дзяржавы прадаюць за мяжу, і беларусы не змогуць імі больш кіраваць. Прычым зноў прадаюць Расіі, а гэта значыць, што ніякага парытэту, ніякага балансу ў продажы беларускай маёмасці не будзе. У выніку такая палітыка можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі», — лічыць палітык, паведамілі ў прэс-службе БХД.

«Гэта страта для ўсяго беларускага народа. Няма ніякіх эканамічных падстаў прадаваць «Беларуськалі». Ён мог бы прыносіць карысць не толькі гэтаму, але і наступнаму пакаленню беларусаў», — перакананы Віталь Рымашэўскі.

Як перадаваў Тэлеграф, з’явілася інфармацыя аб тым, што расійская кампанія «Нафта Масква», якую ўзначальвае саўладальнік кампаніі «Уралкалій» Сулейман Керымаў, неўзабаве можа заключыць дамову з беларускімі ўладамі аб куплі 50% + 1 акцыя «Беларуськалія». Паводле крыніцы, сума ўгоды складзе 15 млрд даляраў, зыходзячы з ацэнкі ўсёй кампаніі ў 30 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки