БХД пачала масавую кампанію ў абарону Касцёла святога Язэпа

19.08.2010 11:44
Архив Редакция

18 жніўня на паседжанні групы, заснаванай аркамітэтам па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя для абароны Касцёла святога Язэпа, быў дадзены старт масавай кампаніі абароны святыні. На першым этапе (цягам бліжэйшых двух тыдняў) актывісты БХД у 14-ці гарадах Беларусі будуць збіраць подпісы з патрабаваннем вярнуць Касцёл вернікам. 

У бліжэйшыя выходныя збор подпісаў пройдзе таксама ў каталіцкіх пілігрымках ды каля мінскіх касцёлаў, паведамляе прэс-служба БХД.
На пачатку верасня сабраныя подпісы плануецца перадаць  у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, КУП «Мінская спадчына», якое займаецца рэканструкцыяй комплексу, у дзяржаўныя ўстановы, Ватыкан ды ў замежныя амбасады.
Калі рэакцыі на зварот не будзе, БХД плануе распачаць штодзённае пікетаванне каля будынку Касцёла і кляштара, а таксама разгортванне шырокай кампаніі салідарнасці ў Facebook і Кантакце. БХД збіраецца зрабіць гэтую кампанію міжканфесійнай і шматтысячнай. 
«Сённяшняя дзяржаўная сістэма пабудаваная такім чынам, што падчас «перадвыбарчай кампаніі» найбольш верагодна дасягнуць канкрэтнага выніку ў пытанні вяртання Касцёла вернікам», — адзначыў лідар БХД Павал Севярынец.
Нагадаем, згодна з планамі Мінгарвыканкама, будынак мусіць быць прыстасаваны пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-побытавага прызначэння.
У 2007 годзе кіраўніку Беларусі быў накіраваны зварот з больш чым 30 тысячамі подпісаў за вяртанне Касцёла вернікам, аднак з пачатку 2010 года вядуцца працы па пераабсталяванні касцёла ў гатэль.

Как вам новость?
Головоломки