БХД пачынае фармаваць альтэрнатыўны ўрад

24.05.2010 16:52
Архив Редакция

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" выступіў з ініцыятывай фармавання альтэрнатыўнага ўрада для адзінага кандыдата апазіцыі на хуткіх прэзідэнцкіх выбарах. "Альтэрнатыўны ўрад павінен прадставіць праграму зменаў для Беларусі ўжо ў пэўных законапраектах і асобах, гатовых ажыццяўляць неабходныя пераўтварэнні", — расказалі ў партыі.

«Лідары партыі Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец пачалі кансультацыі з палітычнымі і грамадскімі лідарамі, а таксама незалежнымі экспертамі адносна фармавання прафесійнай каманды адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы БХД.
«Мы прапануем зрабіць раскрутку альтэрнатыўнага ўрада стрыжнем кампаніі адзінага кандыдата. Калі падчас прэзідэнцкай кампаніі будуць штотыдзень прэзентавацца асобныя кірункі дзейнасці новага ўрада, — дэмакратычная альтэрнатыва стане для беларусаў значна больш зразумелай», — расказаў Павел Севярынец.
«Для таго, каб людзі пайшлі за намі, — і ў кампанію, і на плошчу, — яны павінны ясна ўяўляць, за якія змены мы змагаемся і што мы будзем рабіць пасля перамогі», — адзначыў лідар БХД.
Плануецца, што ў склад альтэрнатыўнага ўрада ўвойдуць не менш за 20 ценявых міністраў — спецыялістаў у абласцях дзяржаўнага кіравання, эканомікі, сацыяльнай палітыкі, адукацыі і культуры, распавялі ў БХД.

Как вам новость?
Головоломки