БХД падае ў суд на газету «7 дней»

03.12.2010 13:24
Архив Редакция

Кіраўніцтва незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» падасць у суд на газету "7 дней" за надрукаваны ў ёй артыкул "Секта, стоп!", у якой аўтар заяўляе аб тым, што актывісты партыі з'яўляюцца членамі сектанцкіх арганізацый, а сама партыя прадстаўляе інтарэсы замежных структураў з мэтай аказання ціску на ўлады Беларусі.

«Ёсць страх уладаў перад БХД. Яны бачаць, якую моцную кампанію мы праводзім, бачаць станоўчую рэакцыю вялікай колькасці людзей на кандыдата ў прэзідэнты ад партыі, і таму вырашылі: трэба ачарніць. Мы рыхтуем іск у суд на газету «7 дней», — паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец, якога таксама згадалі ў артыкуле.

Як паведамілі ў БХД, актывісты арганізацыі Уладзімір Еўтух, Анатоль Кісель, Леанід Скарабагаты, Андрэй Малыгін, Ірына Сакалова, Юры Шабалін, названыя ў артыкуле сектантамі, належаць да афіцыйна зарэгістраваных у Беларусі Хрысціянаў веры евангельскай, Хрысціянаў поўнага Евангелля і Евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў.

Раней, у чэрвені, «7 дней» таксама звярталася да дзейнасці БХД. Тады з’явіўся артыкул сектазнаўца з Германіі Томаса Гандоў, у якім сярод іншага крытыкаваліся і беларускія хрысціянскія дэмакраты.

Как вам новость?
Головоломки