БХД звернецца ў пракуратуру з нагоды касцёла святога Язэпа

22.09.2010 15:10
Архив Редакция

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) у пачатку наступнага тыдня звернецца ў пракуратуру з нагоды касцёла святога Язэпа. Заяву ў пракуратуру актывісты панясуць адразу пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Цэнтрвыбаркам, заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.

«Разбярэмся з выбарчымі справамі да падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў пятніцу і шчыльна зоймемся гэтымі выпадкамі. Думаю, што ў пачатку наступнага тыдня. У пятніцу ў асноўным вызвалімся і ў панядзелак будзем падаваць гэтыя паперы», — сказаў Павал Севярынец.
 
Палітык пажартаваў, што на будучыя акцыі будзе дабірацца да храма праз падземныя хады, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
 
Як раней паведамляў Тэлеграф, 20 верасня ў Мінску падчас акцыі ў абарону касцёла святога Язэпа міліцыя з ужываннем сілы затрымала 12 чалавек. Сярод затрыманых былі сустаршыні аргкамітэту БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
 
Цяпер у будынку касцёла знаходзіцца Нацыянальны архіў, а ў будучыні гарадскія ўлады збіраюцца размясціць гатэль. Актывісты апазіцыі заклікалі вярнуць помнік архітэктуры вернікам.

Как вам новость?
Головоломки