З 12 траўня Нацбанк пашырае валютны калідор да 12%

06.05.2011 09:05
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі з 12 траўня пашырае калідор дапушчальных змяненняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (даляр, еўра, расійскі рубель) з 8% да 12%. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове № 168 "Аб параметрах курсавой палітыкі", якая 5 траўня 2011 года была прынята праўленнем Нацбанка па ўзгадненні з органамі дзяржкіравання.

Некаторыя фінансавыя эксперты лічаць, што дадзенае рашэнне дазволіць нязначна знізіць афіцыйны курс рубля, але істотна паўплываць на сітуацыю, якая склалася на валютным рынку краіны, не зможа. Крыніца, блізкая да Нацбанку, растлумачыла, што рашэнне носіць хутчэй тактычны, чым стратэгічны характар, перадае АФН.

Па словах крыніцы, адмена калідора ваганняў курса з’яўляецца адной з умоваў, якія вылучыла Расія для прадстаўлення крэдытаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, згодна з асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год, калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют устаноўлены ў межах +/-8%. У апошні месяц у сувязі з пагаршэннем сітуацыі на валютным рынку курс рубля ў шчыльную наблізіўся да верхняй мяжы калідора ваганняў. Па дадзеных Нацбанка на 5 траўня, ён склаў -7,96%.

Каб выправіць сітуацыю, з 28 красавіка Нацбанк адмяніў негалосную рэкамендацыю не перавышаць пры ўгодах паміж банкамі і кампаніямі абменны курс у 4,5 — 4,6 тыс. рублёў за даляр.

Как вам новость?
Головоломки