Cальда знешняга гандлю таварамі склала -8,38 млрд. даляраў

18.01.2011 16:31
Архив Редакция

За студзень-лістапад 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным і дасягнула 8,38 млрд. даляраў. За студзень-лістапад 2009 года памер адмоўнага сальда складаў 6,318 млрд. даляраў. Аб'ём знешняга гандлю таварамі за 11 месяцаў 2010 года склаў 52,8 млрд. даляраў, (экспарт -22,2 млрд. даляраў, імпарт -30,6 млрд. даляраў).

Аб’ём экспарту Беларусі па кошту, у параўнанні са студзенем-лістападам 2009 года, з разліку ў фактычных цэнах вырас на 16,1%, (на 3,1 млрд. даляраў), імпарту — на 20,2% (на 5,1 млрд. даляраў). Такія дадзеныя гандлёвага балансу прыводзіць Белстат.

За названы перыяд былі зарэгістраваныя аб’ёмы экспартна-імпартных аперацый са 187 дзяржавамі. Тавары пастаўляліся на экспарт у 152 краіны, імпартаваліся з 171 краіны.

Галоўнымі партнёрамі Беларусі ў галіне гандлю за студзень-лістапад 2010 года былі Расія (47% усяго аб’ёму таваразвароту), Украіна (7,5%), Нідэрланды (5,2%), Германія (4,8%), Кітай (3, 6%), Польшча (3,4%), Венесуэла (2,4%), Латвія (1,7%), Вялікабрытанія і Італія (па 1,6%).

Больш за ўсё на экспарт было пастаўлена нафтапрадуктаў (24,1%), калійных угнаенняў (9,2%), чорных металаў і вырабаў з іх (6,9%), малочнай прадукцыі (6,4%), грузавых аўтамабіляў (3,3%), а таксама трактароў і седлавых цягачоў (3,1%).

У таварны склад імпарту ўваходзілі нафтасыравіна і нафтапрадукты, прыродны газ, чорныя металы і вырабы з іх, легкавыя аўтамабілі, лекі і інш

Как вам новость?
Головоломки