Carlsberg выкупіла «Аліварыю»

09.11.2010 12:01
Архив Редакция

Дацкая піваварная кампанія Carlsberg 27 кастрычніка выкупіла за 6,2 млн. даляраў акцыі, якіях не ставала для кантрольнага пакета аднаго з найбуйнейшых беларускага вытворцаў піва — ААТ «Піўзавод Аліварыя». Паводле звестак беларускай валютна-фондавай біржы, цяпер кампаніі Carlsberg належыць 55,01% акцый «Аліварыі».

Да гэтага доля дацкай кампаніі 47%. Іншым буйным акцыянерам ААТ «Піўзавод Аліварыя» з’яўляецца Еўразійскі банк развіцця, якому належыць 21% акцый. Астатнія акцыі знаходзяцца ў руках дробных акцыянераў, перадае «Бізнес-лідэр».

Як раней паведамляў Тэлеграф, пасля выкупу акцый у фізічных асоб фінскі канцэрн Olvi узяў пад поўны кантроль ААТ «Лідскае піва». Канцэрну цяпер належыць больш за 90% акцый лідскага прадпрыемства. Мэнэджар Olvi па краінах Балтыі і Беларусі Пеэп Акель адзначыў, што ўжо другі па ліку выкуп акцый у фізічных асоб праходзіў з 12 па 27 ліпеня.

Акрамя таго, галандскаму канцэрну Heineken у Беларусі належаць дзве піваварныя кампаніі — «Сябар» і «Рэчыцапіва».

Как вам новость?
Головоломки