Чацвёра маскоўскіх міліцыянтаў выкралі і суткі гвалтавалі беларуску

03.09.2010 09:02
Архив Редакция

У Маскве затрымалі трох падазраваных у выкраданні і згвалтаванні грамадзянкі Беларусі. Як расказала крыніца ў праваахоўных органах Масквы, 31 жніўня на Валгаградскім праспекце каля дома 46, пагражаючы фізічнай расправай, падазраваныя выкралі 30-гадовую непрацоўную беларуску, вывезлі на кватэру аднаго з затрыманых, дзе на працягу сутак гвалтавалі.

Жанчына здолела вызваліцца і звярнулася ў міліцыю, паведамляюць РИА «Новости».
Прыбыўшы ў кватэру аператыўнікі знайшлі там чатырох чалавек. Выяўлена, што адзін са зламыснікаў уцёк да прыезду аператыўнікаў.

У праваахоўных органах пацвердзілі, што злачынцы — былыя супрацоўнікі міліцыі. Аднак, сваёй віны затрыманыя не прызнаюць.

Супраць зламыснікаў была ўзбуджана крымінальная справа па трох артыкулах КК Расіі: выкраданне чалавека, згвалтаванне групай асоб і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.

Как вам новость?