Чацверты танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы

19.07.2010 09:48
Архив Редакция

У порт Адэсы 17 ліпеня прыбыў ужо чацверты па ліку танкер з венесуэльскай нафтай маркі «Санта-Барбара» на борце, прызначанай для Беларусі. Як распавялі ў дыспетчарскай службе порта, на борце танкера знаходзіцца 76,53 тыс. тон нафты.

Разгрузка танкера пачнецца сёння ўвечары і зойме двое сутак, перадае БелаПАН.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, першы танкер з Венесуэлы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня. Далей нафту па чыгунцы ў цыстэрнах транспартуюць на Мазырскі НПЗ для далейшай перапрацоўкі.

Акрамя таго, Беларусь чакае ў ліпені гэтага года прыбыццё венесуэльскай нафты гатунку «Санта-Барбара» з Эстоніі і Літвы. Плануецца, што адзін танкер з 80 тыс. тон нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Эстоніі, а другі — у Клайпедскі порт Літвы, адкуль нафта адправіцца на беларускія НПЗ.

З эстонскага порта Мууга, нафту па чыгунцы транспартуюць на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан». Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня.

Как вам новость?
Головоломки