Чальцы БАЖ пачалі здаваць свае пасведчанні

30.03.2010 12:28
Архив Редакция

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікала сваіх чальцоў здаць старыя ўзоры пасведчанняў. Падставай для такіх дзеянняў стала пісьмовае папярэджанне, вынесенае арганізацыі міністэрствам юстыцыі. Мінюст забараніў наяўнасць на дакуменце слова «прэса», паколькі па статуце БАЖ яе чальцамі могуць быць не толькі журналісты, але і людзі, якія падзяляюць праграмныя мэты аб'яднання.

Так, сярод іншых, чальцамі асацыяцыі з’яўляюцца палітыкі Аляксандр Бухвостаў, Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька. Усяго ў чальцоў БАЖ адклікана больш за тысячу пасведчанняў, паведамляе сайт Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Узор новага пасведчання без слова «прэса» кіраванне БАЖ зацвердзіла яшчэ ўлетку 2009 года.

Как вам новость?