Чалы: ад кітайскага крэдыту больш выйграе сам Кітай

26.03.2010 10:03
Архив Редакция

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што прадстаўнікі Кітая далёкія ад дабрачыннасці ў дачыненні да беларускай эканомікі. "Вылучыць крэдыт Кітай вырашыў, каб стымуляваць уласны экспарт. Мы знаходзімся з таго боку ўгоды, які прымае. Крэдыт уключае ў сябе напаўненне яго кітайскімі пастаўшчыкамі", — адзначыў эксперт.

Па словах аналітыка, Кітай са шматлікімі краінамі практыкуюць такія рэчы. «Такім чынам, кітайцы больш дапамагаюць сабе, чым нам», — падкрэсліў Сяргей Дэраш.

«Увогуле, нічога дрэннага ў кітайскім крэдыце і іншых угодах няма. Самае галоўнае пытанне ў тым, чым будуць напаўняць гэтыя крэдытныя лініі. Крэдыты нам былі гатовыя даваць і раней, але ў нас заўсёды былі праблемы з запаўненнем іх інвестыцыйнымі праектамі», — заявіў Сяргей Чалы.

Коктыш: Кітай ніколі не дае грошы проста так

Чалец рады Асацыяцыі палітычных экспертаў і кансультантаў Кірыл Коктыш лічыць, што Кітай ніколі не дае грошы проста так, паведамляе інтэрнэт-выданне «Заўтра тваёй краіны».

«Яму не патрэбныя тавары з іншых краін. Усё, што вырабляюць іншыя краіны, ён сам можа вырабляць значна танней, але з супастаўнай якасцю. Адпаведна, яму ад іншых краін трэба або сыравіна, або тэхналогіі. Сыравіны ў Беларусі няма. Значыць, Кітай у Беларусі цікавяць тэхналогіі — але такога роду супрацоўніцтва рэдка выходзіць за межы разавай угоды куплі-продажу», — выказаў здагадку Кірыл Коктыш.

Как вам новость?
Головоломки