Чалы: на санкцыі ЗША супраць іранскіх банкаў у Беларусі можна не звяртаць увагі

05.08.2010 14:19
Архив Редакция

Два беларускія банка — "Онэрбанк" і "Банк Гандлёвы капітал" — патрапілі пад санкцыі мінфіна ЗША як кампаніі з доляй іранскага капіталу. На думку аналітыка Сяргея Чалага, Беларусі не варта абмяжоўваць працу гэтых фінансавых установаў у мэтах падтрымання добрых адносінаў з адміністрацыяй Барака Абамы. 

«Амерыканцы не лічаць беларускія банкі вялікімі ворагамі хаця б таму, што ў назве аднаго з іх мінфін ЗША дапусціў памылку, назваўшы яго «Torgonov» замест «Торговый капитал», — мяркуе эксперт.

Па словах Сяргея Чалага, калі б ЗША хацелі, яны маглі б прапанаваць тым краінам, якія хочуць прыцягнуць на свой бок, нейкую аргументацыю ўласнай пазіцыі. Аднак замест гэтага з іх боку не паступіла нічога акрамя забароны. ЗША проста пашырылі спіс, у якім раней было 17 кампаніяў, а цяпер дадалі яшчэ 21, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

На думку эканаміста, санкцыі ЗША маюць агульныя падставы і, наўрад ці, заснаваныя на канкрэтных прэтэнзіях да беларускіх банкаў. «Калі ўзгадаць ранейшыя санкцыі такога кшталту (а нешта падобнае было гадоў 10 таму, калі амерыканцы чапляліся да супрацоўніцтва нашых кампаніяў і банкаў з іракскімі), то ў асноўным там былі сумнеўныя рэчы. Якасць амерыканскай выведкі не вельмі высокая. І, верагодна, санкцыя гэтыя — шырокія граблі, заснаваныя на дапушчэнні: што зачапілі, тое зачапілі… Магчыма, яны падазраюць нейкія пагадненні аб перадачы тэхналогіяў двайнога прызначэння або гандлі чым-небудзь накшталт колавых цягачоў… Але гэта наўрад», — мяркуе Сяргей Чалы.

Как вам новость?
Головоломки