Чалы: Расіі прыйдзецца прызнаць нежыццяздольнасць Мытнага саюза

25.03.2010 16:29
Архив Редакция

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што зварот Беларусі ў Эканамічны суд СНД, у якім беларускі бок патрабуе ад РФ адмяніць вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, паставіць Расію ў пройгрышнае становішча. "Магчыма нават, што Расіі прыйдзецца прызнаць нежыццяздольнасць Мытнага саюза", — сказаў эксперт.

«Афіцыйны Мінск вырашыў звяртацца ў суд, бо ў юрыдычных абгрунтаваннях не сумняваецца. І Расіі прыйдзецца даваць публічны адказ на прэтэнзіі», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» словы Сяргея Дэраша.

Па словах эканаміста, адказваць тут можна «толькі двума спосабамі, бо варыянтаў усяго два». «Або прызнацца, што падпісаная дамова — гэта не Мытны саюз. Або прызнаць, што нафтавыя дамовы супярэчаць падпісанаму Мытнаму саюз», — адзначае эксперт.

Эксперт мяркуе, што нафтавыя ўгоды і дамова пра Мытны саюз «або супярэчаць адно аднаму, або Мытны саюз фактычна не існуе, паколькі не рэгулюе рух значнай часткі тавараў». «У такім разе, Расіі прыйдзецца прызнаць, што так званы Мытны саюз гэта проста пратэкцыянісцкае стварэнне па абароне ад імпарту», — лічыць Сяргей Чалы.

Как вам новость?
Головоломки