Чаргінец: Саюз беларускіх пісьменнікаў стаў палітычным зборам

17.04.2010 12:31
Архив Редакция

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец 16 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што Саюз беларускіх пісьменнікаў "паставіў сябе не на шлях літаратуры, а на шлях палітычнай барацьбы". "Бяда гэтага аб'яднання ў тым, што ён ператварыўся ў нейкі палітычны сход", — лічыць Мікалай Чаргінец.

«Ніякіх спрэчак у нас з Саюзам беларускіх пісьменнікаў на нацыянальнай глебе не было, але ператвараць літаратуру ў зброю крыўды кагосьці з былых службоўцаў, якому не далі пасады, мы не маглі», — цытуе БелаПАН словы Мікалая Чаргінца.

Па словах кіраўніка Саюза пісьменнікаў Беларусі, у свой час да іх з Саюзу беларускіх пісьменнікаў перайшлі больш за 200 чалавек. «Цяпер яны нас вінавацяць у тым, што нам дзяржава дапамагае, — распавёў Мікалай Чаргінец. — Так, нас фінансуе дзяржава, нам надалі памяшканне, аплачваюць святло, а канцтавары мы купляем самі».

«А ў Саюза беларускіх пісьменнікаў ёсць рахунак у Вільні, куды паступаюць грошы і з Еўропы, і з Расіі. З Расіі летась прыйшло 260 тыс. рублёў. Нам бы далі такія грошы, мы б гэтулькі для развіцця літаратуры зрабілі», — падкрэсліў кіраўнік Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Как вам новость?