Чаргінец хоча прыбраць са школьнай праграмы "падрыўныя" творы

13.06.2011 10:47
Архив Редакция

Старшыня афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец мае намер змяніць школьную праграму па літаратуры, прыбраўшы з яе "падрыўныя" творы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Літаратура і мастацтва". "На з'ездзе (Саюза пісьменнікаў у кастрычніку 2011 года — Тэлеграфа) мы не абыйдзем такое пытанне, як падрыхтоўка падручнікаў і дапаможнікаў па літаратуры і мове для школ", — сказаў ён.

«Іншы раз складальнікі іх проста злоўжываюць даверам грамадства і спрабуюць увесці такія творы і ўрыўкі з твораў, якія, скажам, не адпавядаюць духу часу, ідуць насуперак з нацыянальнай ідэяй нашай краіны, падрываюць сапраўдны дух патрыятызму, змешваюць паняцці праўды і няпраўды, дабра і зла, таленту і пасрэднасці. І дарэчы, дзейнасцю такой займаюцца ж пісьменныя людзі. Можа, яны не разумеюць да канца таго, што робяць? Трэба, напэўна, калегіяльна абмяркоўваць такія дапаможнікі і падручнікі з запрашэннем аўтараў», — заявіў Мікалай Чаргінец, перадае «n#####n».

Як раней перадаваў Тэлеграф, у 2007 годзе са школьнай праграмы з мэтай «мінімізаваць выкарыстанне твораў апазіцыйна настроеных пісьменнікаў» выключылі шэраг твораў Янкі Купалы, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, усе творы Уладзіміра Някляева, Вінцэся Мудрова, Барыса Пятровіча, Валянціна Акудовіча, Лявона Вольскага і Андрэя Хадановіча.

Між тым вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч спрабаваў забараніць продаж кнігі Мікалая Чаргінца «Тайны авальнага кабінета», паколькі яна, на думку блогера, з’яўляецца парнаграфічнай.

Как вам новость?
Головоломки