Чатыры чалавекі згарэлі ў доме пад Мінскам

08.02.2011 15:09
Архив Редакция

У жылым доме ў вёсцы Слабодшчына Мінскага раёна чацвёра людзей ва ўзросце ад 20 да 27 гадоў загінулі на пажары. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора раёна Ігар Мурашкін. Паводле яго слоў, цалкам згарэла палова дому, дзе пражывае 25-гадовы мужчына, які адзначаў разам з сябрамі дзень сустрэчы выпускнікоў. 

Па папярэдняй версіі, прычынай пажару стала непатушаныя цыгарэта. Выратаваць удалося толькі гаспадара і 20-гадовага госця. Яны абодва шпіталяваныя з тэрмаінгаляцыйнымі траўмамі і атручваннем ўгарным газам. Госць таксама атрымаў апёкі кісцяў рук і перадплеччаў першай-трэцяй ступені, перадае БелТА.

Як распавялі суседзі, у гаспадара дома часта збіраліся госці, аднак вялі яны сябе дастаткова спакойна і грамадскі парадак не парушалі. Па факце гібелі людзей пракуратура раёна праводзіць праверку.

Раней Тэлеграф паведамляў, што ў ноч з 31 студзеня на 1 лютага ў вёсцы Сякерычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці загарэўся дачны дом. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі змаглі патушыць пажар, аднак пецярых людзей, якія знаходзіліся на момант узгарання ў доме, выратаваць не ўдалося.

Как вам новость?